Францішак Смуглевіч (польск.: Franciszek Smuglewicz, літ.: Pranciškus Smuglevičius, 6 кастрычніка 1745, Варшава – 6 (18) верасня 1807, Вільня) – мастак, заснавальнік беларускай і літоўскай нацыянальнай школ жывапісу.
Нарадзіўся ў Варшаве. Вучыўся жывапісу ў Рыме. Быў каралеўскім стыпендыятам Акадэміі св. Лукі ў Рыме, вучнем Рафаэля Мэнгса. У 1786–1797 гадах жыў у Варшаве, дзе заснаваў прыватную школу жывапісу. Але найбольш працяглы і плённы перыяд яго жыцця і творчасці звязаны з Вільняй.
Ён з’яўляецца заснавальнікам кафедры жывапісу і малюнку Галоўнай віленскай школы. Прафесар. Яго паслядоўнікам быў Ян Рустэм. Большасць мастакоў з Беларусі прайшлі гэту школу і ўвабралі яе дух.Смуглевіч быў выбітным педагогам. Хто наведваў мастацкую школу ці іншую ўстанову, дзе навучаюць маляваць – знаёмы з сістэмай маляваньня, паводле якой пачынаюць з антычных узораў гіпсавых мадэляў і даходзяць да малявання з натуры (у тым ліку і голага цела). Дык вось айцом гэткай сістэмы і быў Смуглевіч. Ён распрацаваў сістэму, якая дазваляла навучаць рэалістычнаму мастацтву.
Смуглевіч пісаў:«Ва ўсе стагоддзі панавала думка, што сапраўднае мастацтва паходзіць ад грэкаў. Бо грэкі… праз доўгія гады змаглі спасцігнуць прыгожае, пастаянна суадносячы яго з натуральнымі рэчамі».
Смуглевіча можна назваць класіцыстам. Менавіта гэты мастацкі стыль быў дамінуючым у яго творчасці. Але ёсць у яго творчасці і рамантычныя рысы. Для рамантыкаў характэрна зацікаўленасць экзатычнымі сюжэтамі. (гл. рамантызм)
Ва ўсіх энцыклапедыях Смуглевіча лічаць польскім мастаком. І на нашыя прэтэнзіі на яго, як беларускага мастака можа толькі пасміхнуцца. Але трэба нагадаць, што нарадзіўся ён не у Польшчы, а у Рэчы Паспалітай, мае прозвішча характэрнае для беларусаў. Як ён сам, так і героі яго палотнаў часцяком маюць дачыненне да нашых земляў. Касцюшка, гетман Хадкевіч, ці гэтыя літоўскія сяляне. Можа толькі ў Персідскіх паслоў у караля Эфіопіі нічога беларускага не праглядаецца. Але і польскага таксама. Некаторыя скажуць пра карціну "Літоўскія сяляне", а пры чым тут беларусы?
На той час менавіта беларусаў так называлі.
У час жыцця ў Польшчы Смуглевіч быў блізкі да асяроддзя Гуга Калантая. Яно мела назву «кузня Калантая», і арыентавалася на цесныя сувязі з рэвалюцыйнай Францыяй.
Смуглевіч таксама быў прыхільнікам перадавых поглядаў, што адбілася на яго творчасці і затым паўплывала на фарміраванне светапогляду яго вучняў і ўсёй атмасферы навучальнай установы. Кафедры мастацкай школы, як і сам Віленскі універсітэт, былі зачынены ў 1832 годзе.
Творы:
Прысяга Тадэвуша Касцюшкі на кракаўскім рынку. 1797 (Нацыянальны музей, Познань).
Персідскія паслы ў караля Эфіопіі. Каля 1785 (Мастацкі музей Літвы, Вільнюс).
Вікіпедыя;
http://vk.com/wall-23746274_688 Інка Ясная