- Экскурсія па музеі
- Ніхто не забыт, нішто не забыта
- Гісторыя школы 1914 года
- Уладальнікі Скірмунтаў
- Адкуль пайшла назва Скірмантава
- Гара Дзяржынская найвышэйшая кропка Беларусі
Класіцызм(фр. classicisme, ад лац. classicus – узорны) – мастацкі стыль і эстэтычнае напрамак у еўрапейскай культуры XVII-XIX стст.
У моладзевым слэнгу ёсць такое слова – класны. Гэта значыць ўзорны, зроблены дакладна, тонка.
Дык вось класіцысты былі такімі творцамі. Усё даводзілі да дасканаласці, прытрымліваючыся існуючым канонаў. Канон – сукупнасць нормаў і правілаў. Адкуль жа яны бралі гэтыя правілы?
Зразумела з антычнасці. Тады былі створаны літаратурныя жанры трагедыі, камедыі, байкі, у архітэктуры – антычныя ордэры з калонамі і пілястрамі.
У аснове класіцызму ляжаць ідэі рацыяналізму. Рацыа- азначае розум. Класіцызм – мастацкі стыль эпохі асветы.
Уладальнікі Скірмунтаў
Рамантызм прыйшоў на змену асветніцтву. Асветнікі думалі, што розум усемагутны. Што розум дапаможа стварыць новы свет. Свет гармоніі і любові. Але – не. Рэвалюцыі, гады азвярэння і гільяціны паказалі, што магчымасці розуму былі пераацэнены.
Рамантыкі выдзяляюцца містыцызмам. Гэта адмова ад рацыянальнага пазнання свету. Розум на думку рамантыкаў не здольны намацаць глыбінныя сувязі з сутнасцю свету. Сучасныя паняцці псіхааналізу аб несвядомым каранямі сыходзяць у ідэі і светаўспрыманне рамантыкаў.
Цяпер распаўсюджаны погляд на чалавека, як сумяшчэнне трох светаў. Свету розуму, свету пачуццяў, свету духу. Апошні самы глыбінны, фундаментальны, трансцэндэнтны. Розум і пачуцці гэта зразумела. Але, што такое дух?
Адкуль пайшла назва Скірмантава
Лічыцца, што рэалізм – праўдзівае, аб’ектыўнае адлюстраванне рэчаіснасці. Як стыль атрымаў распаўсюджванне ў другой палове 19 стагоддзя.
Само слова вучням зразумела і нават у іх лексіконе даволі часта ўжываецца. Калі хто хоча сказаць, што кажа праўду, а не выдумляе, то ўжывае слова – «рэальна». А яшчэ гэтае слова ўжываюць тады, калі кажуць пра нешта дзіўнае і вартае ўвагі, але сапраўднае. Тое, што мела месца ў рэальнасці..
Да рэалістаў у мастацтве панавалі рамантыкі. Але натхнёныя імі рэвалюцыі стамілі еўрапейцаў. А хуткае прамысловае развіццё змяняла на вачах жыццё і спрыяла ўмацаванню ідэй прагматызму.
Прагматызм кажа: – добра тое, што карысна. І не варта шукаць жыццёвага сэнсу ў глыбінях духу. Як гэта рабілі рамантыкі.
Сітуацыя даволі падобная на цяперашнюю. Толькі рэчаіснасць таго часу была не надта радасная і простая. І рэалісты сталі актыўна яе крытыкаваць. Імкнуцца паказваць не самы лепшы бок жыцця. Менавіта таму рэалізм таго часу называюць крытычным.
Гара Дзяржынская найвышэйшая кропка Беларусі
Імпрэсіянізм (ад impression – уражанне) – гэта напрамак у мастацтве, які зарадзіўся ў Францыі ў канцы 1860-х гадоў.
Слова «імпрэсіянізм» паходзіць ад назвы карціны Манэ Уражанне. Узыход сонца. У адным з часопісных артыкулаў «імпрэсіяністамі» абазвалі мастакоў, прадстаўленых на выставе 1874 г., для выказвання сваёй пагарды. Але імпрэсіянізм прайшоў шлях ад першапачатковай пагарды да ўсеагульнага захаплення. Праўда, большасць мастакоў не паспелі атрымаць асалоду ад прызнання сваёй творчасці. А некаторыя нават памерлі ў галечы.
У чым жа сакрэт папулярнасці імпрэсіяністаў? Чаму іх карціны прыцягваюць увагу нават далёкіх ад мастацтва людзей? Чаму карціны імпрэсіяністаў на аўкцыёнах купляюць за дзясяткі мільёнаў даляраў? Адказы даваць цяжка. Бо ў кожнага можа быць сваё меркаванне.
далей