Урок 8. Чалавек і праца
Мэта ўроку: фармаванне ў навучэнцаў агульнага ўяўлення пра ўвасабленне тэмы працы ў мастацтве.
Задачы ўроку:
o актуалізаваць уяўленні пра розныя віды чалавечай дзейнасці;
o паказаць асаблівасці ўвасаблення тэмы труда ў творах розных відаў мастацтва;
o удасканальваць уменне дыферэнцыяваць творы па тэмах і відах мастацтва;
o развіваць сюжэтна-вобразнае мысленне навучэнцаў;
o выхоўваць паважлівае стаўленне да працы.
Від уроку: урок з выкарыстаннем тэхналогіі супрацоўніцтва.
Эпіграф
Дрэвы глядзі ў пладах, а людзей глядзі ў справах
(руская народная прыказка).
Ход уроку 1. Арганізацыйны момант
Настаўнік запісвае тэму ўроку і эпіграф на дошцы.
2. Падрыхтоўка да працы на асноўным этапе ўроку
2.1. Актуалізацыя ведаў навучэнцаў
Беларускія прыказкі пра працу
Гаспадар на сваім агародзе раўня ваяводзе.
Праца чалавека трымае і ўзбагачае, а гультайства псуе.
Прымусовая работа самая цяжкая.
Навучэнцы выказваюць свае меркаванні і абгрунтоўваюць іх.
Матывацыя дзейнасці навучэнцаў
Настаўнік: Давайце скажам у канцы ўроку, якія якасці характару выяўляюцца ў працы І вырашым, што можна сказаць пра чалавека, які выяўляе гэтыя якасці ў сваёй працоўнай дзейнасці.
Мэтапакладанне дзейнасці навучэнцаў
Настаўнік: Тэма нашага ўроку – «Чалавек і праца»- Як вы думаеце, што мы павінны пазнаць сёння на ўроку, як гэтыя веды можна будзе ўжыць у жыцці і якога выніку мы зможам дасягнуць
Вывучэнне новай тэмы
Усе групы атрымліваюць адно агульнае заданне: раскрыць асаблівасці ўвасаблення тэмы працы чалавека ў розных відах мастацтва.
Жывапіс
Разгледзьце і ахарактарызуйце карціну, прысвечаную тэме працы чалавека:
карціна Зборшчыцы каласоў« Ж.-Ф. Міле;
карціна Драбнільшчыкі камянёў Г. Курбэ,
Вермеер Кружаўніца,
Вермеер Географ,
Міле Сялянін.
Пытанне 1 Глядзіце на карціны і напішыце нумары тых карцін дзе працаўнік атрымлівае радасць ад сваёй працы.
Запісваюць нумары.
Далей вучні тлумачаць чаму яны так вырашалі.
Настаўнік усярэдзіне кожнай групы размяркоўвае паміж навучэнцамі ролі, у рамках якіх яны павінны выконваць заданне:
тэарэтык павінен ахарактарызаваць тэму і сюжэт карціны;
аналітык – апісаць характар працы, пачуцці, настрой персанажаў карціны;
эксперт – распавесці пра тое, з дапамогай якіх сродкаў выразнасці увасоблены тэма, сюжэт, характар мастацкага твора (каляровая гама, каларыт, выразнасць мазкоў і інш.);
крытык – растлумачыць, што імкнуўся сказаць нам мастак, якімі пачуццямі і думкамі жадаў падзяліцца, ствараючы сваё палатно, і абагульніць асабістыя ўражанні ад разгляданай карціны (свае і ўсёй групы);
афарміцель – коратка запісаць высновы тэарэтыка, аналітыка, эксперта і крытыка;
дакладчык прадставіць вынік працы групы класу і настаўніку.
аўтар і назва твора мастацтва;
некаторыя звесткі пра гісторыю стварэння твора мастацтва (пры неабходнасці);
від і жанр твора мастацтва;
тэма, сюжэт і характар мастацкага твора;
сродкі мастацкай выразнасці, з дапамогай якіх былі перададзены сюжэт, думай і пачуцці мастака;
асабістае ўражанне, стаўленне да твора мастацтва.
Фізкультхвілінка
Музыка.
"Пралля" Станіслава Манюшкi
"Гретхен за калаўротам" Франца Шуберта.
У план-алгарытм, але якому навучэнцы ўяўляюць характарыстыку песень, уключаецца пункт : падабенствы і адрозненні песень "Пралля" Ст. Манюшкі і "Гретхен за калаўротам" Ф. Шуберта.
Для настаўнікаў. "Грэтхен за калаўротам" гэта фрагмент знакамітай драмы Гётэ "Фауст". (Грэтхен па нямецку Маргарыта). Кажуць, што ў еўрапейцаў фаусціанскае ўспрыняцце свету. Што менавіта Гётэ сфармуляваў тое, што сэнс жыцця чалавека ў працы.
Коратка сюжэт драмы. Фауст вучоны, але яму не хапае ведаў, каб дапамагчы людзям якія ад чумы мруць. Ён у роспачы. Тут яго застае Мефістофель (перад гэтым ён паспрачаўся з Богам). Спакушае яго неабмежаванымі магчымасцямі. Далей не дзіцячы сюжэт смяротных грахоў Фауста. Але галоўнае - гэта канцоўка. Фауст забывае пра свае грахі, ён задумаў і рэалізуе свой праект, робіць для людзей цудоўны мост. Але ён зусім аслеп і не бачыць, што па загаду Мефістофеля яму капаюць яму каб кінуць у пекла. Але яму здаецца што гэта будуюць яго мост, ён радуецца, што дапамог людзям, што яго жыццё не бессэнсоўна. І што цікава, Бог апраўдывае Фауста. Нягледзячы на ўсе грахі. Навука, праца, служэнне людзям -галоўны высокі сэнс і тэма драмы. Шкада, што гэты твор не для дзетак 5 класа. Але добра было б яго вывучаць у старэйшых класах. На гэтых ідэях заснавана сучасная цывілізацыя.
Навучэнцы слухаюць песні і выконваюць заданне па групах, працуючы ў рамках замацаваных роляў.
Час выканання задання – 10 хв.
Замацаванне і ўжыванне вывучанага матэрыялу ў розных вілах дзейнасці
Вучыце і, прапануе навучэнцам яшчэ раз разгледзець карціны
Настаўнік прапануе адказаць на пытанні:
- Чаму мастакам цікавы чалавек, які працуе?
- Чым любуюцца аўтары, малюючы такога чалавека ў творах мастацтва?
Настаўнік прапануе навучэнцам скласці вусны славесны партрэт чалавека той прафесіі, якая ім падабаецца.
Навучэнцы распавядаюць, якая прафесія ім падабаецца, складаюць вусны славесны партрэт чалавека гэтай прафесіі (выступаюць па чарзе).
6. Інфармацыя пра хатняе заданне
Настаўнік прапануе навучэнцам прынесці мастацкія прылады (лісты паперы фармату А4 ці альбом для малявання, каляровыя алоўкі, пастэль і інш.) для выканання малюнка на наступным уроку.
7. Падвядзенне вынікаў уроку
Настаўнік: Сёння мы з вамі разгледзелі, як раскрываецца сутнасць чалавека падчас працы ў творах розных відаў мастацтва. Мы пранікнуліся павагай да безназоўных працаўнікоў, чыю цяжкую фізічную працу паказалі Жан-Франсуа Міле,Г.Курбэ, Вермеер.
Выразныя музычныя творы Франца Шуберта і Станіслава Манюшка дапамаглі нам убачыць выявы дзяўчын за працай. Увасабляючы чалавека падчас працы, майстры мастацтваў раскрылі розныя рысы характару асобы, мары і надзеі сваіх герояў.
8. Рэфлексія
Настаўнік прапануе навучэнцам назваць тую якасць свайго характару, якое ярчэй усяго выявілася сёння падчас працы на ўроку.
Тып уроку: камбінаваны.