Скірмантаўскі вучэбна-педагагічны комплекс ЯС-СШ

Мастацтва (Айчынная і сусветная мастацкая культура)

Меню
  • Museum
    • Краязнаўчы музей Скірмантава
      • Экскурсія
      • Экскурсія2
      • Экскурсія3
      • Ніхто не забыт, нішто не забыта
      • Гісторыя школы 1914 года
      • Уладальнікі Скірмунтаў
      • Адкуль пайшла назва Скірмантава
      • Гара Дзяржынская найвышэйшая кропка Беларусі
  • Для ўрокаў
    • Урокі 5 клас Мастацтва
      • Чалавек і праца
      • Свет прыроды
    • экскурсия2
  • Віктарыны
    • Віктарыны для 5 класа
      • Казкі Беларускія
      • Аўтары
      • Тэатр
    • Стылі мастацтва
  • Викторины
    • Авторы шедевров живописи и скульптуры
    • Классика цитаты в современной музыке
      • викторина
    • Стили искусства
    • Игра викторина
    • Авторы сказок
  • Віртуальная экскурсія
    • ХІХ ст
      • гар01
      • гар02
      • гар03
      • гар04
      • vank01
      • vank02
      • vank03
      • vank04
    • ХVІІІ ст
      • rst1
      • rst2
      • rst3
      • rst4
      • sg1
      • sg2
      • sg3
      • sg4
    • ХХ ст
    • Valenta
      • 01
      • 02
      • 03
      • 04
      • 05
      • 06
      • 07
      • 08

Ещё в этом разделе
  • Жывапіс. Культура Беларусі др. пал.ХІХ - пач.ХХ стагоддзя
    • А.Гараўскі
    • Н.Сілівановіч

Апалінар Гараўскі — наш выдатны жывапісец.

Гараўскія- гэта шляхецкі старажытны род. Герб"Кораб".

Нарадзіўся ў вёсцы Уборкі Ігуменскага павета Мінскай губерні ў 1833 годзе.

Гараўскія мелі вялікую сям'ю. Пяць сыноў і тры дачкі.
Старэйшы брат - Іпаліт, і малодшы Гілярый таксама вядомы як мастакі, але значна менш, чым Апалінар. Апалінар першым з братоў стаў мастаком. Але ў дзяцінстве аб такой кар'еры нішто не прадвесціла.

У дзесяцігадовым узросце Апалінар быў адданы бацькам на навучанне ў Аляксандраўскі Брэсцкі кадэцкі корпус, дзе ён займаўся амаль сем гадоў.
Адным з настаўнікаў хлопчыка быў палкоўнік Бенуа, які звярнуў увагу на талент юнага кадэта. Да яго ў Брэст-Літоўск часта наведваўся яго родны брат, вядомы архітэктар Мікалай Бенуа. Менавіта пры іх садзейнічанні Апалінар у 1850 годзе быў пераведзены вольнаслухачом у імператарскую Акадэмію мастацтваў у Пецярбург.

У далейшым ён паклапаціўся аб залічэнні ў кадэцкі корпус малодшых братоў- Гектара і Гіляра.

Паглядзіце на партрэт малодшага брата Гілярыя ў форме обэр-афіцэра з эпалетамі.

У акадэміі Апалінар вучыўся паспяхова. Ён атрымаў: вялікі залаты медаль і званне класнага мастака за "Від у Пскоўскай губерні", вялікі сярэбраны медаль за пейзаж "Багна", малы залаты - за "Від Ручэйнага возера каля г. Тарапца", Мала хто з навучэнцаў мог пахваліцца такімі ўзнагародамі.
Пасля заканчэння за грошы Акадэміі, ён працаваў у Дзюсельдорфе, Швейцарыі, Парыжы і Рыме. Але найбольш на яго стыль аказаў ўплыў швейцарскі мастак Аляксандр Калам. Новую тэхніку сам Гараўскі ахарактэрызаваў так:"Я з азбукі пачаў вучыцца, каб як-небудзь дабіцца партрэтаваць натуру". Іншымі словамі працаваць на пленэры выключна з натуры, улічваючы святлопаветранае асяроддзе і асвятленне. (Від ракі Арвы ў наваколіцах Шамуні,Купальшчыцы). Так рысавалі барбізонцы.

Гэта ішло насуперак акадэмічнаму вучэнню. Цікава, што рэалісты перасоўнікі таксама не прынялі яго замежнай творчасці.

Траццякоў палічыў, што пейзажы маюць залішнія багацце дэталяў і дробязнасць, але мала жыццёвай праўды. Ён пісаў Гараўскаму "Мне не трэба ні багатай прыроды, ні эфектнага асвятлення, ніякіх цудаў- дайце мне хоць лужыну брудную, ды каб у ёй праўда была, паэзія..."(рэалізм)

У 1860 годзе мастак завяршае свае падарожжы за мяжой і вяртаецца ў Пецярбург, дзе паралельна з творчасцю займаецца выкладчыцкай дзейнасцю.
У 1870 - 1880-я гады Гараўскі шмат падарожнічае па Расіі, Украіне, падоўгу жыве ў Мінскай губерні.
У 1861 годзе ён быў удастоены звання акадэміка за карціну "Від ракі Арвы каля Шамуні" і кампазіцыю "Бабуля, якая моліцца", створаную ў Беларусі.

Аб гэтым палатне захаваліся водгукі І.Рэпіна і П.Траццякова. Рэпін, у прыватнасці, знаходзіў дадзеную работу моцнай па тэхніцы, адзначаў, што твар бабулі намаляваны "з порамі на скуры", але Трацякоў падышоў крытычна: "У "Бабулі..." тэхнічная частка вельмі добрая, кампазіцыя - дрэнная, густу - няма..."

У Беларусі Гараўскі намаляваў свае лепшыя палотны, якім іншым разам даваў даволі доўгія назвы, што, падкрэслівала дакументальнае значэнне відарысаў той або іншай мясцовасці: "Пераход статка праз Бярэзіну ў наваколлі Бабруйска перад дажджом", "Від дубовага гаю паблізу Бабруйска", "Рака Свіслач", "Пейзаж з каровамі", "Пінскія балоты", "Канюшына цвіце", "Рака Бярэзіна".

Ён стварае не толькі ўзвышаныя вобразы прыроды, але на яго карціны трапляюць і грыбы, і каровы.

Напрыклад, ён пісаў Траццякову:"Ніхто з рускіх пейзажыстаў не пісаў кароў добра, а я да гэтага роду маю ахвоту..."

На малой радзіме ва Уборках мастак стварыў і сваё найлепшае, бадай, ідылічнае палатно "Вечар у Мінскай губерні": дзеці-вандроўнікі сядзяць на вясковай дарозе, асветленай промнямі вечаровага сонца. Гэтая карціна сёння ўпрыгожвае адну з залаў Нацыянальнага мастацкага музея нашай краіны.

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь знаходзяцца каля 40 карцін мастака.
У творчай спадчыне мастака таксама шмат работ партрэтнага жанру, сярод якіх - вобразы сучаснікаў: партрэты М.Бенуа, Ф.Лагорыа, А.Гарадавой, А.Платонава, М.Глінкі, І.Трапезнікава, К.Салдаценкава, а таксама "Жанчына ў чорнай хустцы", "Дама ў жоўтым", "Жаночы партрэт ля мальберта", "Жанчына з палітрай".
Творы А.Гараўскага экспанаваліся ў Парыжы, Лондане, Вене, Філадэльфіі, у розных гарадах Расіі.
Яго браты таксама былі нядрэннымі мастакамі. Старэйшы, Іпаліт,- вядомы пейзажыст. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу. Меў два малыя сярэбраныя медалі, вялікі сярэбраны медаль і званне класнага мастака ІІІ ступені. Вядомы яго пейзаж "На берагах Бярэзіны".

Але галоўнае яго палатно- "Ля крыжа. Смерць паўстанца" (Нацыянальны мастацкі музей Беларусі), якое навеяна паўстаннем 1863 года. Больш за тое: яно датавана 12 лютага 1863-га, і такім чынам з'яўляецца самым непасрэдным водгукам на нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі ў тыя часы.Трагічны твор, поўны болю і спачування.


Яшчэ адзін брат Апалінара - Гілярый - быў акварэлістам. Таксама вучыўся у Акадэміі мастацтваў (да 1873 года). але звестак пра яго жыццё і творчасць амаль не захавалася.
Памёр Апалінарый Гілярыевіч ў 1900 годзе.

Літаратура.
Вікіпедыя
Праўда бруднай лужыны Аўтар: Барыс КРЭПАК

Серыя Славутыя мастакі Беларусі Апалінар Гараўскі Мінск Беларусь 2014

Від у Пскоўскай губерні.

©




ВЕБ-МАСТЕРСКАЯ.БЕЛ